Вёска Тонеж здаўна славілася як "самая песенная на Палессі”: у 1932 годзе тут працавала Палеская комплексная экспедыцыя Акадэміі навук СССР і БССР (фальклорную групу ўзначалілі М. Грынблат і З. Эвальд).
У Тонежы святкуюць Каляды, Засеўкі, Троіцу (завіваюць бярозкі, водзяць карагоды), Зажынкі, Дажынкі. Калядуюць 7 студзеня, бо 6-га падчас вайны вёска была спалена. Лёс Тонежа лёг у аснову сюжэта фільма “Ідзі і глядзі”. Загінуўшым аднавяскоўцам быў пастаўлены помнік, пасля вайны на 9 мая жанчыны збіраліся ля яго і галасілі. Традыцыя затухала са смерцю жанчын, чые родныя тады загінулі, і зусім спынілася са смерцю Ганны Вянгуры, выдатнай песенніцы. Фактычна гэта традыцыя аднаго пасляваеннага пакалення.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.