::
Ой, выйду я, молодая, на сяло / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, выйду я, молодая, на сяло
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як тавар пасуць”

Поўны тэкст
1. Ой, выйду я, молодая, на сяло,
Аж на сяле ўсё трава і мурава.
2. Ой, на сяле ўсё трава і мурава,
Да куды гляну — ўся чужая сторона. *
3. — Ох, ты траўка раззелёненькая,
Ты сторонка развесёленькая.
4. Ты, сторона, ты сторонушка,
Да як мне цябе прызабуціса.
5. Як мне цябе прызабуціса,
Да ўночы сплючы, а ўдзень ходзячы.
6. Уночы сплючы, а удзень ходзячы,
Да з соловеюшкам говорачы:
7. - Соловейка, ты мой брацейка,
Да ці буў ты на моей стороне?
8. Да ці буў ты на моей стороне,
Ох, ці плача оцец з матухной по мне.
9. — Плачуць, плачуць, убіваюцца,
Да штосуботка - прычыняюцца.
10. Штосуботка — прычыняюцца,
Штонядзелька - сподзяваюцца.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.04.2025 14:44:15

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.