Анлайн-медыятэка #Этнаўсё запрашае на аднайменны форум па этнаграфіі. Такога ў Беларусі яшчэ не было!
Форум адбыўся 27.05.2018 з 15:00 у кафэ «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)
Уявіце форум будаўнікоў, рэкламістаў, турбізнэса, ITшнікаў ці прадстаўнікоў любой іншай індустрыі. Дык вось, мы арганізуем тое самае, але ў галіне этнаграфіі. Хочаце даведацца, што насамрэч сёння з сябе ўяўляе гэтая галіна?
Этнафорум — гэта не сумная навуковая канферэнцыя для вузкага кола спецыялістаў, але і не канцэрт экзотыкі на пацеху неабазнанай публіцы. Мы запрашаем аўдыторыю, каторая ужо разумее каштоўнасць традыцыйнай культуры і яе праблемы. Як медыятэка #Этнаўсё аб’ядноўвае публікацыі па этнаграфіі, гэтак форум закліканы аб’яднаць людзей, што ў гэтай сферы нешта робяць. А робіцца, насамрэч, вельмі многае, хаця часта людзі занураныя ў свае праекты і ня ведаюць, чым занятыя іншыя.
Спеўная падтрымка — ад гуртоў Рутвіца і Мярэжа.
Танцы — ад праектаў Свае танцы і Дударскі клуб.
#ФорумЭтнаўсё адбыўся 27.05.2018 з 15:00 да 19:30 у арт-кафэ «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)
А завяршыўся форум вечарынкай народных танцаў аж да 23:00!
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Маеце пытанні ці заўвагі? Абмяркоўвайце!
будзем радыя вашым водгукам, пытанням і заўвагам