Біяграфія

Цімафей Авілін нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па праграме “Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”. Стала працуе ў галіне камп’ютарных тэхналогій, з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Mae больш за 30 публікацый па этнаастраноміі і астраніміі на англійскай, літоўскай, беларускай і іншых славянскіх мовах.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.12.2024 17:54:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.