Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
За што і як чалавек станавіўся ваўком?
Апісанне
Пярэваратніцтва — ператварэньне чалавека ў іншыя істоты — адзін з улюбёных матываў у міталёгіях шматлікіх народаў сьвету. Звышнатуральныя сілы маглі ператвараць людзей у любыя істоты, часьцей за ўсё ў жывёлаў, і звычайна ў якасьці пакараньня. Гэты матыў у беларускай традыцыі пераважна прадстаўлены ператварэньнем чалавека ў ваўка. Не магла яго абысьці нават літаратура. Вось як уяўляў гэтага пэрсанажа Янка Купала:
«Як зьмеркне, як ноч дзень зваюеІ зораў паявіцца знак,Па нівах, па сёлах шнуруеТуды і сюды ваўкалак.У поўнач на пні і на сталіЗьнімае, ўзьдзявае свой від;Ня кеміць ні крыўды, ні жалю,Ні наспаў магільных, ні пліт... »А як яго ўяўлялі паспалітыя беларусы? Чаму менавіта ваўкалак у беларускім фальклёры найбольш папулярны? Зрэшты, хто і за што, паводле народных уяўленьняў, ператвараў чалавека ў ваўка? А мо нават і на ўласную волю і ахвоту чалавек улазіў у воўчую скуру? Пра ваўкалака ў беларускай міталёгіі мы і размаўляем сёньня з этнолягам Цімафеем Авіліным.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.