::
Высяленне / песня, тэкст,аўдыё — Літва
Загаловак / інцыпіт
Высяленне
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, забралі-забралі, паскуды, паскуды,
Закавалі, і ў цюрму саслалі,
А зладзеі без сазнанья ўсё маё забралі //

Я із цюрмы хачу дома жыці,
А полякі тыя каты,
Хочуць шчоб ім тайна служыці. //

Я прыехаў з пакосу ноччу,
Хочу ў копу ізложыць,
А суседзе пастаралісь паліцыі далажыць. //

Я жыта ізложыў, стаў ўжо накрываці,
А поны ураз прышлі,
І мяне ўжо забіраці, мяне ўжо забіраці,

Ці з повяту, ці з раёну,
Да можа з Картуз-Бярозы,
Плачуць маленькіе дзеці, ліюць горкі слёзы. //

Я дзеці сунімаю, я іх суцяшаю,
Ці варнуся я дамоў, гэтого не знаю, //

Я із цюрмы хачу дома жыці,
А полякі тыя каты,
Хочуць шчоб ім тайна служыці. //
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 05:59:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.