Біяграфія

Вянгура Ганна Паўлаўна (1912–2003), спявачка і расказчыца, носьбітка мастацкіх традыцый Тураўшчыны (в. Тонеж, Лельчыцкі раён). Народная лекарка. .<...> "Арганізатар, запявала, падводка ў спантанных гуртах тонежскіх спявачак. Паводле ацэнкі аднавяскоўцаў, "баба Ганна ўсё чыста ведае – колішнія векавечныя і цяперашнія песні... Можа і сама здумляць казкі, загадкі". У 1930-я гг. у час палескіх экпедыцый пецярбургскія даследчыкі Я. Гіпіус і З. Эвальд запісалі ад В. шмат песень, частка з якіх увайшла ў зборнік "Беларускія народныя песні" (1941) серыі "Песні народаў СССР". У 1960–1990-я гг. З. Мажэйка запісала ад В. больш за 100 песень, легенд, мясцовых павер'яў, апавяданняў аб падзеях ваеннага часу. Песні В. у адзіночным і ансамблевым выкананні гучаць на дыску "Музычны фальклор беларускага Палесся" (1988) і ў аўдыяанталогіі "Беларускі музычны фальклор" (1990). Яна адна з галоўных гераінь (расказчыца, спявачка, карагодніца) у 7 этнамузычных кінастужках па сцэнарыях З. Мажэйка". (Беларускі фальклор: энцыклапедыя, Мінск, 2005)

  1. Шчодры вечор / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  2. Што то братцы да за дзерэво (вясельная, свату, пра пчол) / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  3. Чаму ж, зязюлька, ты не кувала / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  4. Ці я тобе, моя матухна, додзела / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  5. Ці дома-дома сам пан господар / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  6. Ходзем, дзевочкі зараней дадому / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  7. Убірайса ж, Галюхна / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  8. У нядзеленьку поранесеньку / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  9. Ты каліна-маліна / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  10. По-над цёмным лесом, стояла там ізба, у той маленькой ізбушке жыла адна ўдава (партызанская балада) / песня, аўдыё — в. Тонеж...
  11. Пакаціўса гаршчок / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  12. Ох, на дабранач / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  13. Ой, шкода ж бу мне вечарочка / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  14. Ой, чырачка-пташэчка / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  15. Ой, у полі, ў полі а ні дым, ні туман / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  16. Ой, стары,стары, паганяй волы / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  17. Ой, сама ж бу я ў доме / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  18. Ой, пойду я під ліпоньку / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  19. Ой, бугай раве, ў поле хоча / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  20. Ой ты бабочко, стара галочко / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  21. Ой Божэ, Божэ я што ехала любая мая жынко (бяседная) / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  22. О-го-го коза же, о-го-го сера / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  23. Наша ж поле шырэй / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  24. Накідай, матко, дрова / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  25. Каменная ж печанька / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  26. За гарою, за крутою / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  27. Да ляцеў, ляцеў да сівы голуб по полю / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  28. Да було ж у бацькі да дзевяць сыноў / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  29. Вдарыло да сухая вэсно / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  30. Асенняя ночанька / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  31. А ці ў цябе, перапёлка / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.05.2025 02:49:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.