::
Ўжэ соўнейко заходзіць за цёмные леса / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ўжэ соўнейко заходзіць за цёмные леса
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ўжэ соўнейко заходзіць
За цёмные леса.
Ўсе птушкі прызамоўклі,
Не чутно голоса. (2)
2. Ўсе птушкі прызамоўклі,
Не чутно голоса.
Тры смелых парцізаны
Покінулі леса. (2)
3. Заходзяць яны ў вёску,
Заходяць ў крайні дом,
А старая хозяйка
Сядзела за столом. (2)
4. — Пусці, пусці, мамаша,
Пусці нас ночуваць.
Заўтра на расвеце
Мы пойдом воеваць. (2)
5. — Я печкі не топіла
І хлеба не пекла -
Хазяйка так сказала
І плакаць начала. (2)
6. - Зачым, зачым, мамаша,
Зачым ты слёзы льёш
І родного сыночка
Між намі не ўзнаёш. (2)
7. Мамаша ўстраханулас,
Вышла з-за стола,
Сыночка розузнала
І крэпко обняла. (2)
8. — Скажы, скажы, сыночку,
Дзе ж так доўго быў?
-Мамаша дорогая,
Родзіму бараніў. (2)
9. Соўнейко ісходзіць,
Вецёр гнаў туман.
3 мамашай роспрошчаўса
Сыночак парцізан. (2)
10. — Не плач, не плач, мамаша,
Я йду воюваць,
Штоб на нашай землі,
Ўрагам не буваць. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.