::
Ой, у полі, ў полі а ні дым, ні туман / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, у полі, ў полі а ні дым, ні туман
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Зімой у Піліпаўку”

Поўны тэкст
1. Ой, ў полі ў полі а ні дым, ні туман,
Там стояло войско а ні дзень, а ні два.
2. Там стояло ж войско а ні дзень, а ні два,
Там стояло ж войско да поўтора ж года.
3. Ў одном полку да коні ж заржалі,
А ў другому ж полку ж да шаблі ж засіялі *
4. Ў другом полку да шаблі засіялі,
А ў трэцім полку да брат брата ўбіў.
5. А ў трэцім полку да брат брата ўбіў,
Да й напісаў да й до мацер пісьмо.
6. Ох, напісаў да й до мацер пісьмо:
Прыедзь, мамко, до сыноў ў госці.
7. Прыедзь, мамко, до сыноў ў госці,
Меншого сыночка да будзеш ховаці.
8. Меньшого сыночка да будзеш ховаці,
Большого сыночка да будзеш караці.
9. Ўжэ ж маці да на двор ўзʼезджае,
А старшы сынок да скорэй ўбегае.
10. А старшы сынок да скорэй ўбегае —
— Мамко, мамко, да я ўсё раскажу:
11. Служылі із братом да й ў одном полку,
Любілі із братом да й поненку ж одну.
12. Любілі із братом да й поненку одну,
Куплялі ж убранне да й у одном краму.
13. Куплялі ж убранне да й у одном краму,
Сустрэліса з братом на цесной вуліцы.
14. Сустрэліса з братом на цесной вуліцы,
Я ж меншому братку да шапочку ізняў.
15. Я меньшому братку да шапочку ізняў,
Нізко поклоніўса да і дзеньдобры даў.
16. Нізко поклоніўса да і дзеньдобры даў,
А меньшы брацейко да гордзенько адказаў.
17. Я меньшому братку да не мог жа ж церпець,
Ох, я ж вынуў да гострэсенькі меч.
18. Ох, я ж вынуў да гострэсенькі меч,
Отрубаў я братку да головоньку з плеч.
19. -Сынку, сынку, да што ж ты наробіў,
Што ты свойго братко да з свету ж ізгубіў,
20. Свойго братко да з свету ж ізгубіў,
Родну матухну да до смерці ўгневіў.
21. Што ты родну мацер да до смерці ўгневіў,
Што ты родной мацер да слёзанькі разліў."
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.