::
Ці я тобе, моя матухна, додзела / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ці я тобе, моя матухна, додзела
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як ідуць за ўдаўца”

Поўны тэкст
1. Ці я тобе, мая матухна, додзела,
Што ты ж мяне аддаеш замуж за дзеда.
2. Ці я ж тобе да кашуленьку не прала,
Ці я ж тобе пасцель белу не слала.
3. Прала, прала кашуленьку на моры,
Слала, слала пасцель белу у каморы.
4. Прала, прала кашуленьку бяленько,
Слала, слала пасцель белу мякенько.

————————-



1. Не йдзі, не йдзі, млада Надзечка, за ўдаўца,
Бо ў удаўца да вялікія знараўца.
2. Бо ў удаўца да вялікія знараўца,
Пасылацемуць по водзіченьку, по дроўца.
3. Пасылацемуць по водзіченьку, по дроўца,
Падзярэш сабе вышываныя рукаўца.

—————

1. Ой, хто ж гэта ў густым бору гукае,
То ж Надзечка сваю маценьку шукае.
2. Нашла яна шырокаю даліну,
Там пазнала маценчыну магілу.
3. Ой, прыпала да магілкі шчыльненько
Заплакала по маценцы сільненько.
4. - Устань, устань, моя маценька, да мяне
Не ўся, не ўся парадонька без цябе.

—•-

1. Ой, сватачка, галубочка, просім вас,
Каб не було майму дзіцятку ліха у вас.
2. Каб не була пачопочка за хатку,
Каб не була саседочка за матку.
3. Каб не стояла под акеночком вечарком,
Каб не уцірала дробны слёзонькі рукаўком.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.04.2025 14:08:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.