::
У нядзеленьку поранесеньку / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
У нядзеленьку поранесеньку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“як ходзяць у каляднікі”

Поўны тэкст
1. У нядзеленьку пoранесеньку,
Святы вечар!
Пазагадвалі ўсім на вайнонку.
2. У каго сынок е, то няхай ідзе.
У каго нямае, няхай наймае.
3. Ой, буў у ўдоўкі адзін сыночак.
Ой, яна яго ў войско [а]дпраўляла.
У войско [а]дпраўляла, да й навучала:
4. — Не ездь, сыночку, попярэд войска,
Пoпярэд войска, ні назад войска.
Да ездь, сыночку, посярэд войска.
5. Ой, сын матухну да й не паслухаў,
Попярэд войска канём поехаў.
6. Перад каралём ўхваляўся канём,
Перад панічом ўхваляўся мячом,
Перад гайдуком ўхваляўся луком:
7. — Няма ў караля такого каня,
Няма ў паніча такого мяча,
Няма ў гайдука такого лука!
8. Як угледзеў то сам старэйшы цар:
— Ой, каб жа я знаў, чый сын ваяваў,
Ой, то я б яму поўцарства аддаў,
Шчэ й цароўначку, царову дачку.

1. Слаўны панічык, панічык Васілько,
Святы вечор!
На коне едзе, з конем гаворыць:
2. — Ой, коню, коню, я продам цябе,
Я продам цябе ў чужу сторону,
Ў чужу сторону, чужому пану.
3. — Не продай мяне, ды здумай ты тэ,
Як булі цябе туркі обнялі,
Туркі обнялі, шчэ й з татарамі.
4. А я і скочыў, ды й пераскочыў,
Не замачыў я ні ясень сядла,
Ні ясень сядла, ні цябе, малойца.

1. Ой, за лугамі да й за барамі,
Святы вечор!
Ой, там Васілько нівачку арэ,
Нівачку арэ, сам барануе.
2. Прыйшоў да яго баценька яго:
— Ары, сыночак, гэту нівачку.
3. Да пасеемо жыта-пшаніцу,
Жыта-пшаніцу, ўсяку пашніцу.
4. Скарэй дарыце, нас не барыце ,
Кароткі світкі, памерзлі лыткі.

1.
Пане-гаспадар, бог цябе заве,
Святы вечор!
Бог цябе заве, дар табе дае.

2.
Дар табе дае, валы паруе,
Паруе валы ўсё палавыя,
Усё палавыя, ўсё вараныя.

3.
Пане-гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае.

4.
Дар табе дае, коні стайлуе,
Стайлуе коні на тры стайненькі,
А вараныя ды й на чатыры.

5.
Пане-гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае.

6.
Дар табе дае, стажкі шаруе.
Шаруе стажкі ў тры шарачкі,
А пшанічныя ды й у чатыры.

7.
Пане-гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае.

8.
Дар табе дае, сям’ю роўнюю,
Сям’ю роўную, ўсё маладую,
Усё маладую, ўсё пакорную.

9.
Ужо ж мы песеньку да й даспявалі,
Святыя празнічкі да й праваджалі.

10.
Адзін празнічак — святое ражджаство,
Другі празнічак — Новы гадочак,
Трэці празнічак — свято хрышчэнне.

11.
Свято ражджаство развясіліло,
У Новы гадочак ўсіх панавіло,
Свято хрышчэнне ўсіх пахрысціло.



1.
Ой у полі, у полі па край дарогі,
Святы вечор!
Там явор стаяў тонкі-вусокі.

2.
Тудою ішла Колькова маці,
Колькова маці Колькі шукала.

3.
Да стрэла яна тры сьеціцеля,
Тры сьеціцеля, тры крэсціцеля.

4.
— Ці не бачылі мого сыночка,
Мого сыночка, сынка Колечкі?

5.
Ох, адзін кажа — мы ж не бачылі,
А другі кажа — мы й чуць не чулі.

6.
А трэці кажа — мы й покаймоса,
Кольковай маці да прызнаймоса.

7.
— Да твой сыночак па месту ходзіць,
Правою ручкай паненку водзіць,
У левай ручцы тройзелле носіць.

8.
Адно зеллейко — што ад бацькі,
Другое зеллейко — што ад матухны,
Трэцяе зеллейко — што ад панёнкі.

9.
Што ад бацькі — то жаніціса,
Што ад матухны — то вянчаціса,
Што ад панёнкі — жыці да быці.
1.
Ой, рано-рано куры попелі,
Святы вечор!

2.
Ой, шчэ пораньше Іванько устаў,
Іванько устаў, па сенях похадзіў.

3.
Па сенях похадзіў, звонцэм позваніў.
Звонцэм пазваніў, брацьеў побудзіў:

4.
— Ставайце, брацце, коні сядлайце,
Да поедэмо ў чыстое поле.

5.
У чыстое поле на палёванне,
На палёванне, на погулянне.

6.
Да заб’емо мы вялікого звера,
Да пазбіваем золотыя рогі.

7.
Да прыб’емо мы к новой сценотцы,
К новой сценотцы, к ясной светлоньцы.

8.
Роднаму баценьку вешаць шапочку,
Роднай матухне вешаць наметку.

9.
Роднаму братку вешаць ручніцку,
Роднай сястрыцы вешаць спадніцы.





1.
Ой, рано, рано куры попелі,
Святы вечор!

2.
А раней того Ганначка ўстала,
Ганначка ўстала, коску часала,
Коску чэсала да й заплятала.

3.
Прышло ж да яе тры турчаначкі,
Да й загадалі тры загадачкі.

4.
— Як адгадаеш, бацькава будзеш.
Не адгадаеш — то наша будзеш.

5.
Ой што ж то расце да й без кораня,
Ой што ж то гарыць да й без полымя,
Ой што ж то гудзе без буйна ветру?

6.
— Сіні камень расце да й без кораня,
Зорачка гарыць да й без полымя,
Стрэлачка гудзе без буйна ветру.

7.
— Слухай, Ганначка, за гэтым словом,
За гэтым словом, жыві здорова.

8.
Жыві здарова з атцом, з маткою,
З добрымі людзьмі, з каляднічкамі.



1.
Ой ты, бабочко, стара галочко,
Святы вечор!
На печы сядзі, салому таўчы.

2.
Салому таўчы — пірагі пячы,
А сена смажаць — пірагі мазаць.

3.
Чорны валішча, той дроў прывязе,
А помялішчэ, то печ замяце.

4.
А качаржышчэ, то жар заграбе,
А дзеркачышчэ — хату прыбярэ.

5.
А ты, бабочко, стара галочко,
На печы сядзі, чырвонцы лічы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 20:26:24

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.