::
На гарманской зямле / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
На гарманской зямле
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Ваенная, партызанская”

Поўны тэкст
1. На гарманской зямле (1) там нічога ж не расце,
Там нічога не расце, толькі траўка кустова. *
2. А пуд тым пуд кустом салдат ўбіты ляжыць,
Салдат ўбіты ляжыць, шчэ й поранены.
3. Над яго головой стаць крэсцік золотой,
А ў яго ножачках стаць конік вороной.
4. -Ты мой конь вороной, ты не стой надо мной,
Ты не стой надо мной, не бі землю под собой.
5. Ды бяжы, сівы конь, к маей міленькой на двор,
Ды скажы, сівы конь, што жаніўса на другой.
6. Ажаніла мяне пуля быстренькая,
А звянчала мяне шабля востренькая.
7. Схараніла мяне ўся чужая сторона,
ўся чужая сторона, ды не матухна родна.

(1). Вариант: На турэцкіх полях...
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.06.2025 18:55:43

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.