::
За гарою, за крутою / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
За гарою, за крутою
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. За гарою за крутою
Голубы летаюць,
Не бачыла я раскошы,
Ўжэ й лета мінаюць. * (1)
2. Як догнала лета свое
У зялёнам барвінку:
— Вярніціса ж, лета мое,
Хоця на годзінку.
3. — Не вярнёмса лета твое,
Бо няма для чого.
Було ж лета шануваці,
Як здороўя свого.
4. Ой, догнала ж лета свое
У зялёным жыце:
— Вярніціса ж, лета мое,
Будом добра жыці.
5.— Не вярнёмся лета твое,
Бо няма для чого.
Було ж лета шануваці,
Як здороўя свого.


(1) второе двустишие строфы может повторятся.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.04.2025 14:47:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.