::
Чаму ж, зязюлька, ты не кувала / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Чаму ж, зязюлька, ты не кувала
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як засватаюць”

Поўны тэкст
1. — Чаму ж, зязюленька, ты не кувала,
Як сады зацвіталі?
— Чаму ж, Галюхна, ты не плакала,
Як цябе запіва[лі]?
2. Як цябе запівалі...
- Ох, я ж думала, што жартавалі,
Як мяне запіва[лі].
3. Як мяне запівалі...
А тыя ж жарты вышлі напраўду, 
Як мяне запіва[лі]
4. Як мяне запівалі...
Ох, я ж думала, молодзенькая,
Што яны собе йгра[юць].
5. Што яны собе йграюць...
А яны ж мяне, молодзенькую
На мядах запіва[юць].




1. Відна зязюлька по летайненьку,
Што нізенько летае,
Нізко летае, часто седае,
Бо не свой садок ма[е],
2. Бо не свой садок мае...
Відна Галюхна по аддавайненьку,
Што не бацюхна одда[е].
3. Што не бацюхна оддае...
Што род вялікі, а збор маленькі,
Не ўся яе радзіноньк[а]
4. Пашлю сокала повышэ неба,
Цяпер мне бацько трэба,
А зязюленьку на Украінаньку
По свою радзінонь[ку].
5. По свою радзіноньку...
Ой 'шчэ соколік не далетае,
Баценько прамоўля[е].
6. Баценько прамоўляе...
— Сырая зямля на грудзі лягла,
Не магу я дыхнуці.
7. Не магу я дыхнуці...
Чорна кітайка вочы закрыла,
Не маю проглянуц[і].



1. Ляцелі галочкі у тры радочкі,
Зязюлька попераду,
Усе галочкі на лугах селі,
Зязюлька на калі[не]
2. Зязюлька на каліне...
Усе галочкі зашчэбеталі,
Зязюлька закува[ла].
3. Ішлі дзевочкі ў тры радочкі,
Маруська поперэду,
Усе дзевочкі па лавах селі,
Маруська на пасад[зе].
4. Маруська на пасадзе...
Усе дзевочкі песні запелі,
Маруська заплака[ла].
5. - Ой, чаго плачаш, чаго жалуеш,
Молодая Маруська,
Ой, ці жаль табе бацькі старога,
Ці падворʼейка яго?
6. Ці падворʼейка яго...
Ой, ці жаль табе русае касы,
Ці дзявоцкае красы?
7. — Дзеўкі гуляюць, коскамі маʼюць,
А мяне не прымаюць.
- Йдзі да святліцы, там маладзіцы
Ўсю табе прайду скаж[уць].





1. Лецяць галочкі ў тры радочкі,
Зязюлька поперэду,
Усе галочкі зашчэбеталі,
Зязюлька закува[ла].
2. Зязюлька закувала...
— Ой, чаго куеш, чаго жалуеш,
Сівая зязюлень[ка]?
3. Ты, сівая зязюлька...
Ой, ці жаль табе луга зелена,
Ці горкае калін[ы]?
4. — Ох, не жаль жа мне луга зелена,
Ні горкае каліны.
Толькі жаль жа мне залатого перца
3-пад правага крылца.
5. Ішлі дзевочкі у тры радочкі,
Ганначка поперэду.
Усе дзевочкі песні запелі,
Ганначка заплакал[а].
6. Ганначка заплакала...
— Ой, чаго плачаш, чаго жалуеш,
Молодая Ганнухна?
7. Молодая Ганнухна...
— Ой, ці жаль табе бацькі старого,
Ці подворʼейка яго?
8. — Ох, не жаль жа мне бацькі старого,
Ні подворʼейка яго.
Толькі жаль жа мне русае касы
Да й дзявоцкае крас[ы].





1. Ох, брат сястрыцу за стол заводзіць
І ружу ўспомінае:
— Не йдзі, сястрыца, проціў лецечка,
Як ружа зацвітай[е].
2. Як ружа зацвітае...
Бо ужо ж табе, мая сястрыца,
Ўся раскоша мінай[е].




1. Ці добра было, мая мамачка,
Мёд-гарэлачку піці,
Ох, угадаеш, мая родная,
Як без мяне пражыц[і].
2. Як прыдзе зіма, пазоліш плацця,
Некаму плацця праці,
Пранічкам махнеш, цяженько уздыхнеш,
Слёзкамі абальеш[са].
3. Як прыдзе вясна, паставіш кросны,
Некаму красён ткаці,
Чоунічкам махнеш, цяжэнько ўздыхнеш,
Слёзкамі абальеш[са].
4. Як прыдзе лета, паспее жыта,
Некаму жыта жаці,
Сярпочкам махнеш, цяжэнько ўздыхнеш,
Слёзкамі абальеш[са].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.04.2025 23:47:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.