::
Наша ж поле шырэй / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Наша ж поле шырэй
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як свечкі запаляць”

Поўны тэкст
1. Наша ж поле ж шырэй,
Наша поле ж шырэй, наша свечка ж вушэй,
Наша ж гарыць ярчэй, наша Манечка краш[э].




1. А губата мясіла,
А губата мясіла, а рылата саджала,
А красная да харошая да ў печ зазірал[а].


1. Мы дзело зробілі,
Мы дзело зробілі, коровай ў печ ўсадзілі,
А вы, старасты, знайце, нам горэлочкі дайц[е].



1. Елі, маршалкі, елі,
Елі, маршалкі, елі, цэлого вола зʼелі,
По столу качаючы, у попел мачаюч[ы].




1. А ў нашага свата,
А ў нашага свата святліца — не хата,
Сцены яго пабялёныя, чэсць яго пахвалёна[я].


1. Старшы дружок на парог ступае,
Старшы дружок на парог ступае
Да ў печ зазірае.
Ці вялікі гаршчок кашы, ці наедзяцца нашы.
Адзін кажа — каша, другі кажа — наша,
Трэці кажа — маўчы, бо загадаюць таўчы!.



1. Сорам, маршалкі, сорам,
Сорам, маршалкі, сорам, да й мы кажам сорам.
Да й старыя кажуць сорам, да й малыя кажуць сорам,
Да й прыляцеў воран, да й той кажа сор[ам].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.04.2025 21:21:26

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.