::
Пакаціўса гаршчок / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Пакаціўса гаршчок
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Як прыданне адпраўляюць"

Поўны тэкст
1. Пакаціўса гаршчок з печы далоў, 
Едзьце, прыданы, з богам дамоў.
2. - Ой, не час, не два, не пара,
Незышой месяц, ні зара.
3. Неʼзышоў месяц, ні зара,
Шчэ ж нам дадому не пара.
4. Ой, ёсць у свата сівы вол.
Яго проп'емо, то й дамоў.

1. У нашага свата лыса галава,
Да толькі на ей боб малаціць.
2. Да толькі ж на ей боб малаціць,
То нікуды зернетка не заляціць.


1. Запіта Ганначка, запіта,
Золотом коска абліта.
2. А хто ж яе молодую запіваў, 
Золотам косаньку абліваў?
3. Запіваў я увесь дод,
А яе Іванько наўпярод.


1. Ой, ёлка, ёлка борова,
У бору стояла, шумела.
2. У бору стояла, шумела,
А сялом ішла, звінела.
3. А сялом ішла, звінела,
На столе стала, заззяла.



1. Пад'язджаючы пуд сяло,
Заграйце, скрыпочкі, весяло.
2. Каб наша Галечка пачула,
Да проціў нас вороцечкі адчыніла.


1. Із-под лужэчка хмарка ідзе,
А ў океночка стрэлка б'е.
2. Чаго ж гэта стрелочка прылягае,
Ці то гэта зернятко зеленое.
3. Ці то гэта зернятко зеленое,
Ці то гэта дзіцятко молодое.


1. Да часала Марынка белы лён,
Да ганіла дружачак ад сябе вон.
2. — Ой, ідзіце, дружачкі, ідзіце,
Хаця маю галованьку не нудзіце.
3. Хаця маю галованьку не нудзіце,
Хаця маю мамочку не сушыце.





1. -Ой, рэчка-рэчка быстрая,
Як ты учора ізвячора быстра йшла.
2. Як ты учора ізвячора быстра йшла,
А сегоння рана, ох, ціхенько.
3. - Ой, як жа мне рэчаньцы быстрай быць,
Што на мяне беражкі наляглі.
4. Што на мяне беражі наляглі,
Да шэрыя вуціцы наплылі.
5. Да шэрыя вуціцы наплылі,
Крылечкамі вадзіцу сунялі
6. — Ой, молоденька Надзечка,
Як ты учора ізвячора весела була,
7. Як ты учора ізвячора весела була,
А сегоння сядзіш, ох, хмурненько.
8. — Ой, як жа мне молодой вясёлай быць,
Абсела мяне чужына.
9. Абсела мяне чужына.
Ох, Іванькова радзіна.
10. Па левы бачок Іванько,
Па правы бачок зовіцы.
11. Па правы бачок зовіцы,
Ўсё Іваньковы сястрыцы.
12. А на заслоне сватове,
Ўсё Іваньковы братове.




1. Мы ж цябе, Марʼюхна, завіваем,
Шчасцем, здароўем надзяляем.
2. Ой, будзь здарова, як вада,
Ой, будзь багата, як зямля.
3. Ой, будзь багата, як зямля,
Ой, будзь прыгожа, як рожа.




1. Наша малада не стара,
Дайце чырвонцаў хоць па два.
2. А ваш малады не стары,
Дайце чырвонцаў хоць па тры.


1. Ой, выйдзі, матка, поглядзі,
Ой, што ж мы табе прывязлі.
2. Ці серу казу, ці целя?
— Ўжэ ж табе нявехна молода.
3. Ці серу казу, ці лоша?
- Ўжэ ж табе нявехна прыгожа.


1. Не сядзі, Марʼюхна, не сядзі,
Прыскоч к акенцу, поглядзі.
2. Ці много бояр на дворэ,
Ці хорош Міколка на коне.
3. Ой, хорош, хорош, чарнабрыў, 
Да калі мне яго бог судзіў.


1. Да не жаласліва, мамочка,
Проціў ночанькі дочку шле.
2. Што напроціў ночанькі дочку шле
І проводнічка не дае.
3. Дам проводнічку сястрычку,
Дам проводнічка брацейка.
4. Да правёў брат сятрыцу до броду,
Да показаў брат сястрыцы дорогу.
5. Вот табе, сястрыца, дорога,
Ой, едзь, сястрыца, здарова.




1. Поглядзі, матухна, без дочкі
Порастуць под лаўкай козлячкі.
2. Ох, плач, матухна, хоць не плач,
Да пойдзеш на рэчку плацце праць.
3. Не попярэш плацейко беленько,
Померзнуць ручэнькі хуценько.
4. Ох, плач, матухна, голосі,
Да за каўнер сорочку волочы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.04.2025 23:49:59

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.