::
Да було ж у бацькі да дзевяць сыноў / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да було ж у бацькі да дзевяць сыноў
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“За кудзеляй, можна і за калыскай”

Поўны тэкст
1. Да було ж ў бацькі ж да дзевяць сыноў,
Да дзевяць сыноў, дзесята ж дачка.
2. Ой, сыны ж ўзраслі, ў разбой пайшлі,
А Марусечку замуж аддалі. *
3. А Марусечку замуж аддалі,
Замуж аддалі за крамарыка.
4. Ой, жыла годзік, да й жыла другі,
На трэці годзік да й саскучыла.
5. На трэці годзік да й саскучыла,
Ды й да баценькі ды й паехала.
6. Ой, едуць поле, ой, едуць другэ,
На трэцім полі да трэба ж стаці.
7. На трэцім полі да трэба ж стаці,
Да трэба стаці, да й начуваці.
8. Ой, крамарычак да й агонь кладзе,
А Марусечка да й дровы носіць.
9. -Ой, крамарыку, што то лес шуміць,
Ой, Марусечка, то ж арол ляціць.
10. — Ой, крамарыку, не арол ляціць,
Ой, крамарыку, то ж разбой бяжыць.
11. — Ой, разбойнічкі, мае брацейкі,
Вы ж бярыце грошы не лічыўшы.
12. Вы бярыце грошы не лічыўшы,
Вы пусціце нас да й не мучаўшы.
13. — Мы грошы возьмем, да й полічымо,
Мы не пусцім вас, да й замучымо.
14. — Ой, разбойнічкі, мае брацейкі,
Вы бярыце сукно, не мераўшы.
15. Вы бярыце сукно, не мераўшы,
Вы пусціце ж нас, не рэзаўшы.
16. — Мы сукно возьмем — померымо,
Вас не пусцім - зарэжымо.
17. Ой, крамарыка да й зарэзалі,
А Марусечку з сабой ўзялі.
18. Ой, едуць поле, ой, едуць другэ,
На трецім полі да трэба ж стаці.
19. На трэцім полі да трэба ж стаці,
Да трэба стаці, да й начуваці.
20. А разбойнічкам ў карты іграці,
А Марусечцы пасцель слаці.
21. Ой, Марусечка пасцель сцеле,
Ой, пасцель сцеле, да й важко дышэ.
22. Ой, пасцель сцеле, да й важко дышэ,
Да й важко дыше, да й сільно плачэ.
23. Ой, старшы ж браток путаецца:
- Ой, чаго, дзеўка, так важко дышэш?
24. Ой, чаго, дзеўка, так важко дышэш,
Так важко дышэш, сільно плачеш?
25. Ой, меньшы браток путаецца:
- Ой, скуль ты, дзеўка, скуль ты родам?
26. — Ой, і родам я да з Чарнігава
— А чыя ж, дзеўка, — Сяргеева.
27. — Ох і, браточкі, што ж наробілі,
Мы сваю сястру заўдовілі.
28. Ой, ідзі, сястра, гукаючы,
Да сабе пары да й шукаючы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.05.2025 10:23:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.