::
Ох, божэ, божэ, да што гэта любоў можэ / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ох, божэ, божэ, да што гэта любоў можэ
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ох, божэ, боже, да што гэта любоў можэ,
Да каго я люблю, прынясі яго божэ.
2. Ой, хоць не яго, то й таварыша яго,
Распутаюса пра здароўечка яго. *
3. — Ці жыў, ці здароў, ці паміраць думаеш,
Што трэці дзянёк пра мяне не задумаеш.
4. — Я жыў і здароў, паміраць не думаю,
Сэрца-дзеўчыну я пакінуці маю.
5. Цераз ворагі, цераз ліхія людзі,
Сэрца-дзеўчына, нам разлучэнька будзе.
6. — Ты йдзі гарою, я пайду даліною,
Ты стань явором, я стану каліною.
7. Цябе, явора, пасякуць, парубаюць,
З мяне, каліны, ягодкі пашчыпаюць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.05.2025 06:11:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.