::
Каменная ж печанька / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Каменная ж печанька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Як маладая не плача"

Поўны тэкст
1. Каменная ж печанька, (2)
Вечар гарыш да не вугарыш.
2. Вечар гарыш да не вугарыш, (2)
Каменейко да й не распал[іш].
3. — Молоденька Галюхна, (2)
Вечар сядзіш да й не заплач[аш].
4. Вечар сядзіш, да й не заплачаш, (2)
Сваей мамкі да й не разжал[іш].
5. — Ой, я плачу, вы не чуеце, (2)
За скрыпкамі ды за бубнам[і]
6. За скрыпкамі ды за бубнамі, (2)
За тонкімі голосочкам[і].



1. Ой, Манечка, товарышка наша, (2)
Ой, мінецца табе роскаш наш[а]
2. Ой, мінуцца ды вячорачкі, (2)
Дзявочыя поговороч[кі].




1. Да зарадзі, божа, жыто, (2)
Да й на новое лет[о].
2. Да штоб наша молодая, (2)
Стоячы жыто жал[а].
3. Стоячы жыто жала, (2)
Да й сярпа поломал[а].


1. Ой, на моры да й на камені (2)
Купаліса ды два янгол[ы].
2. Купаліса, говорылі: (2)
— Поляцімо на заручын[ы].
3. Там Галечка заручаецца, (2)
Ад баценькі адлучаецца,
4. Ад баценькі адлучаецца (2)
Да свёкарка прылучаец[ца].



1. Коровайніцы пʼяны, (2)
Ды ўсё цеста пакрал[і]
2. Да ўсё цеста пакралі, (2)
Па кішэнях пахавал[і].
3. Хто ў мех, хто ў кішэню, (2)
Сваім дзеткам на вячэр[у].
4. Ўсе бугаенькі ў жыце, (2)
А цяліцы ў пшаніц[ы].
5. А цяліцы ў пшаніцы, (2)
Налівайце шкляніц[ы].
6. Налівайце шкляніцы, (2)
Частуйце коровайніц[ы].


1. — Скупо, маршалкі, скупо: (2)
По смеццю ходзіл[і].
2. Селезелле збіралі, (2)
Да дружак скуплял[і].




1. - Вон, сорокі з хаты, (2)
Годзе вам скрыготац[і].
2. Приляцелі вороны (2)
Із чужое сторон[ы].
3. Да хочуць скрыготаці, (2)
Із собой Маруську ўзяці.






1. Сядзьмо, мамко, повячэраймо, (2)
Повячерайм... подзялімосіа).
2. Повячэрайм... подзялімоса, (2)
Хорошенько разойдзімос[а].
3. Табе, мамко, ніці-бердзячкі, (2)
А мне, мамко, полоценеч[кі].
4. Табе, мамко, усе вугельчыкі, (2)
А мне, мамко, усе кубельчык[і].
5. Сядзьмо, братко, повячэраймо, (2)
Повячэрайм... подзялімос[а].
6. Повячэрайм... подзялімоса, (2)
Хорошенько разойдзімос[а].
7. Табе, братко, хата, лапата, (2)
А мне, братко, корова рогата).
8. Сядзьмо, сястра, повячераймо, (2)
Повячэрайм... подзялімос[а].
9. Повячэрайм... подзялімоса, 
Хорошенько разойдзімос[а].
10. Табе, сястра, бодня порожня, (2),
А мне, сястра, як панесці можн[а].




1. Ускочыла ды мурашечка (2)
3 дубовое да колодоч[кі].
2. Да вынесла завівало, (2)
Тонкае да бяленька[е].
3. Тонкае да бяленькае (2)
З папераю да раўненька[е].



1. Ой, прыехаў Іванько дадому, (2)
Да хваліўса своею жано[ю]:
2. — Моя жана — каліна-маліна, (2)
Ды на яе дзівіцеса людз[і].
3. Хада ў яе да шляхецкая, (2)
Мова яе ды й нямецка(я].




1. Да не позірай, маці, (2)
Бо не вязем дзіцяц[і]
2. Да толькі ідзем самі, (2)
Да вязем толькі сан[і].




1. А мілеўцы добрыя людзі, (2)
Не ўпрауляйце напроціў ноч[ы].
2. Не упрауляйце напроцій ночы, (2)
Бо выдзерэ да сова оч[ы].
3. Пры дарозе да верба стоіць, (2)
А на вербе да сова сядз[іць].
4. Яна сядзіць, азіраецца, (2)
Перазоўцаў дажыдаец[ца].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.04.2025 19:22:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.