::
Ставай, кузнец, ставай так рано / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ставай, кузнец, ставай так рано
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ставай, кузнец, ставай так рано,
Агонь пажарам развадзі, эй,
Ставай, кузнец, ставай так рано, эй,
Агонь пажарам развадзі. *
2. Ох, я прыду к табе так рано,
Жалеза многа прынясу, эй,
Ох, я прыду к табе так рано, эй,
Жалеза многа прынясу.
3. Ты скуй мне цэп, ох, скуй такую,
Якую я табе скажу, эй,
Ты скуй мне цэп, ох, скуй такую,
Якую я табе скажу.
4. То я ж сваёй жане-брадзязе
Жалезам ручкі закую, эй,
То я сваёй жане-брадзязе
Жалезам ручкі закую.
5. Ох, бо мая жана-брадзяга
Мяне ў салдаты правяла, эй,
Ох, бо мая жана-брадзяга
Мяне й салдаты правяла.
6. Мяне у салдаты правяла,
Сама на вуліцу пайшла, эй,
Сама на вуліцу пайшла, эй,
Сабе матросіка найшла.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.