Апісанне

Вывучэнне спеўнай культуры Тонежа пачалося ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў ХХ стагоддзя М. Грынблат; у 1932 годзе тут працавала Палеская комплексная экспедыцыя Акадэміі навук СССР і БССР (фальклорную групу ўзначалілі М. Грынблат і З. Эвальд). У выніку вывучэння вёска Тонеж была прызнана як "самая песенная на Палессі”. Даследаванне Тонежа стала асновай для кандыдацкай дысертацыі З. Мажэйка і яе манаграфіі "Песенная культура Белорусского Полесья : Село Тонеж” (Мінск, 1971).

Склад (паводле muzykapolesia.net)

Венгура Ганна (1912), Дарашэвіч Хрысціна (1915), Раўкоўская Варвара (1904),Сафонава Таццяна (1906),Ермоліч Ноня (1914), Пятрова Серафіма (1926),Забаўка Лізавета (1902).Дубейка Сцяпан (1931),Дубейка Марыя (1929)

З творчай біяграфіі гурта:

  • Удзельнік музычна-этнаграфічнага канцэрта на VII Міжнародным музычным кангрэсе (Масква, 1971).
  • Дыпламант свята беларускага фальклору "Матчына песня” (Мінск, 1989).
  • Лаурэат Рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва "Беларусь- мая песня” 1997-1998.
  1. Што то братцы да за дзерэво (вясельная, свату, пра пчол) / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  2. Ці дома-дома сам пан господар / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  3. По-над цёмным лесом, стояла там ізба, у той маленькой ізбушке жыла адна ўдава (партызанская балада) / песня, аўдыё — в. Тонеж...
  4. Ой, пойду я під ліпоньку / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  5. Ой ты бабочко, стара галочко / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  6. Ой Божэ, Божэ я што ехала любая мая жынко (бяседная) / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  7. О-го-го коза же, о-го-го сера / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  8. Накідай, матко, дрова / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  9. Добры тому хто вечэрок не знае, по ночы не ходзіць, ножак не збівае / песня, аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
  10. Вдарыло да сухая вэсно / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.07.2026 08:18:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.