Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Галасы стагоддзяў - Піліпаўскія песні + Сцяпан Дубейка (в. Тонеж)
Апісанне
Праграма "Галасы стагоддзяў", эфір 2006(?)
1. Піліпаўскія песні ў выканнані жаночых ансамбляў (не называюцца)
2. Бяседныя песні ў выканнані С. Дубейкі і гурта в. Тонеж
Аўтар і вядучая Таццяна Песнякевіч
©️ Белтэлерадыёкампанія / tvr.by
Трэкліст
- Аповед пра Піліпаўку, вячоркі і попрадкі.
- 1:45 Інструментальная кампазіцыя на смыковых інструментах (сучасная)
- 3:09 Пра піліпаўскія песні. Першая тэма: песні пра працавітасць.
- 3:34 Вы прадзіця дзевачкі прадзіця, ой люлі-палюлі, прадзіця (жаночы дуэт)
- 7:06 Пра другую тэму піліпаўскіх песен: аб жаночай долі замужам
- 7:29 Хадзіў-гуляў добры моладзец па крутой гары, завіваў ён русы кудзеркі ў буйной галаве (сольнае выкананне)
- 9:38 Пра лірычныя песні на піліпаўку
- 10:05 Нарадзіла мяне маці ў зялёнай дуброве (жаночы дуэт)
- 12:20 Пра спевака Сцяпана Дубейку
- 12:45 Чужы дзеўкі як ягодкі, як ружовы квят (Шэбеліна) (Дубейка сольна)
- 14:31 Пра тое, як З. Мажэйка адкрыла С. Дубейку ў 1964
- 14:56 Наступіла да цёмна хмара а за ею сіній іней (Дубейка + гурт в. Тонеж)
- 17:46 Пра кірмашовыя спеўныя спаборніцтвы на Палессі
- 18:21 Ох пойду я да цёмным лесом, дай наламлю ??? зав’ёў мене дурны розум на чужу старонку (Дубейка + гурт в. Тонеж)
- 20:40 Што пісала З. Мажэйка пра С. Дубейку
- 21:08 На турэцкіх полях там нішчого не росцёт (Дубейка + гурт в. Тонеж)
- 24:52 Заключнае слова
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.