::
Забалеў чумак, трэці дзень ляжыць / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Забалеў чумак, трэці дзень ляжыць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Забалеў чумак, (1)
Трэці дзень ляжыць,
Да ў яго ж ніхто не путае,
Што ў яго баліць.
2. Ой, баліць, баліць
Жывот, галава.
Ніхто ж яго не ратуе -
Чужа старана.
3. Прышоў да яго
Таварыш яго
Да ўзяў яго за галоўку,
Жалуе яго.
4. - Ты ж, таварыш мой,
Не жалуй мяне.
Да бяры ж мае сівы волы,
Пахавай мяне.
5. Сталі чумака
Да гроба нясці.
Ой, яго ж валы, яго сівы
Ярмамі трасці.
6. Сталі чумака
Ў землю апускаць.
Ой, яго ж валы, яго сівы
Жаласна рыкаць.

(1). Вариант зачина:
Паехаў чумак
У Крым на базар.
Ой, прысталі яго валы,
прыстаў чумак сам.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.