::
Ой, да пацямнела, ой, да пахмурнела / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, да пацямнела, ой, да пахмурнела
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ой, да пацямнела, ой, да пахмурнела
Ды стаў дождж накрапаць.
Ой, да сабраласа няшчасна шарлота
Ў карчму піць-гуляць.
2. Паселі ж на лаўцы, вупілі па чарцы,
Сталі размаўляць:
— Ой, хто да нас прыдзе, да й шапкі не здыме,
Дзень добры не дасць! *
3. Аж прышоў багач жа, аж прышоў дукач жа,
Ды ў парозе стаў,
Шапачкі не зняўшы, добры дзень не даўшы,
Насміхацца стаў.
4. Шапачкі не зняўшы, добры дзень не даўшы,
Насміхаецца,
Ой, за што ж шарлота, ой,за што бяднота
Напіваецца.
5. Ой, да з гэтых хлопцаў старшы по камандзе
Каманду дае:
- Вазьміце ж багача ды за чуб, за рукі,
Дайце кулакоў!
6. Ох, адзін за руку, а другі за другу,
Трэці ў карак бʼе.
Не хадзі ж багачу, не хадзі дукачу,
Дзе шарлота п'е! (1)


(1). Вариант концовки:

6. - Ой, пастойце, хлопцы, праўдалы малойцы,
З мяне кварта йдзе.
7. Ставіць багач кварту, ставіць і другую,
Сам наўцёк ідзе.
Каго не сустрене, то шапачку зніме,
Дзень добры дае.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.