::
Ой,ты сад, ты мой сад / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой,ты сад, ты мой сад
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Приурочивается к прополке

Поўны тэкст
1. Ой, ты сад, ты мой сад, сад зялёненькі,
Чаго рано цвіцеш, осыпаешса. *
2. Чаго рано цвіцеш, осыпаешса,
— Куды, мілы дружок, сабіраешса.
3. Ой, ці ў ход, ці ў паход, ці ў дорожэньку,
Паначуй у мяне хоця ночэньку.
4. — Ох і рад бы я рад ночак з пяць начуваць,
Да баюс я цябе, што прыспіш ты мяне.
5. - Ох, не бойса мяне, не прысплю я цябе,
Бо я рана ўстаю, цябе рана збуджу.
6. — Уставай, мілы, бо ўжо дзень белы,
Бо ўжо пеўні пяюць, барабаншчыкі бʼюць.
7. Бо ўжо пеўні пяюць, барабаншчыкі бʼюць,
Маладых хлопцаў да прыёму вядуць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.05.2025 19:25:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.