::
Ой, вуйшла хмарка / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, вуйшла хмарка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як сена косяць”

Поўны тэкст
1. Ой, вуйшла хмарка да й на ўдоўчыну хату,
Ой, вуйшла удоука хмарочку разганя[ці],
2. Ой, вуйшла удоўка хмарочку разганяці,
Да косарыкай касіць сено найма[ці].
3. Косары косяць, а вецер павявае,
Зялёна трава на косу налягай[е]
4. Ой, пайшла удоўка у луг траву шукаці,
Не найшла травы, не найшла й дарожань[кі],
5. Да прыбіласа ды к зялёнаму гаю.
А у тым гаю стаіць дубок зелянень[кі]
6. А у тым гаю стаць дубок зеляненькі,
А пуд дубочкам сядзіць козак маладзень[кі].
7. Ой, козак сядзіць, да й у дудачку грае,
А удоўка стаіць да слёзы пралівай[е].
8. Як пайшла удоўка дарожачкі глядзеці,
Ой, а там вядзе перапёлачка дзе[ці],
9. — Перапелачка, што ж ты будзеш рабіці,
Што маленькія, да так важанька кармі[ці]
10. Удоўка малада, ты не журыса намі,
Парастуць крыльцы, мы й паляцімо сам[і].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 10:47:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.