::
Як пайду я цёмным лесам / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пайду я цёмным лесам
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Арыгінальнае выканнаньне (для постфальклорных)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

як пайду я цёмным лесам да й наламлю лому
завёл мяне дурны розум на чужу старонку

на чужой да стараноньцы ні бацька ні маці
только ў садзе вішневому пяюць салавейкі

пойце пойце салавейкі разным голосамі
а я пойду ў сад зелёнай абальюсь слезамі

як сарву я з ружы кветку да й пушчу на воду
плыві плыві з ружы кветка аж до майго роду

плула плула з ружы кветка пры дарожку стала
выйшла маці воды браці з ружы кветку ўзяла

ой ідзі ж ты моя дыця тры рокі хварэла
ой што твоя з ружы кветка не чырвона бела

не хварэла моя мамко я ані годзіны
но попала ў ліху сэм’ю неверна дружыны

не хварэла моя мамко я ні дня ні ночы
но попала ў ліху сем’ю выплакала вочы

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2024 18:42:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.