::
Да чые ж гэта да волы сівы / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да чые ж гэта да волы сівы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Да чые ж гэта да волы сівы
Па гарэ ходзілі.
2. Па гарэ ходзілі...
Да нема ж того да козачэнькі,
Што мы ўтрох любілі. *
3. Што мы ўтрох любілі,
Ох, одна дзеўка, што палюбіла,
Коніка сядлала.
4. Да й коня сядлала,
Ох, друга дзеўка, што палюбіла,
Пасцель белу слала.
5. Пасцель белу слала,
Ох, а трэцяя, што палюбіла,
Да й прычаравала.
6. Зайшоў Ясенька ў сельнік спаці
Стаў думку думаці.
7. Ох, і стаў думаці...
Прышоў брацетка - ўставай, родны брат,
Ходземо гораці.
8. Ходземо гораці...
— Не ўстану я, да й, брацішечка,
Не пойду гораці.
9. Бо не маю ж я да й голасу
На волы гукаці.
10. Прышла сястрыца - ўставай, родны брат,
Ходземо гуляці.
11. Ходземо гуляці...
- Не ўстану я, моя сястрыца,
Не пойду гуляці.
12. Ох, бо я своей да ў головонькі
Не могу подняці.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.