::
Ой ты ж туман да туманочок / песня, тэкст,аўдыё — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой ты ж туман да туманочок
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ой ты ж туман да туманочок
да зелёнай дубочок

зелёнай дубочок
под тым дубом да зелёненькім
да вуросла каліна

вуросла й каліна ж
под тоею да каліною
да стояла дзяўчына

стояла дзяўчына ж
да вона стоя й да говоріла
да барэня й просіла

барэня й просіла
ой ты барэнь да барэнёчок
да сождзі ж хоць гадочок

/ дадатковыя куплеты

сождзі ж хоць гадочок
та й табе да й падрасту
да на адзін вершочок

на адзін вершочок
а той барэнь да й не паслухав
взяв да ажэнівса

взяв да й ажэнівса
да й не взяв собі да молодую
а взяв удавіцу

а взяв удавіцу
вдова сцеле пасцель белу
да не перасцілае

да не перасцілае
ана свайго первого мужа
штодня вспамінае

штодня вспамінае
як я са сваім первым мужам
жыла нажылася

жыла нажылася
а з табою да негодзяем
жызнь не удалася

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 05:22:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.