::
Як ступіла да Ніначка на парог / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Як ступіла да Ніначка на парог
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Вясельная сіраце”

Поўны тэкст
1. Як ступіла да Ніначка на парог,
Да махнула ж да рукаўцэм на свой род.
2. Станавіса ты, радзіна, уся ў рад,
Бо ўжэ ідзе сіраціна на пасад.
3. Усю сваю радзіночку абыйшла,
Нідзе сваёй да матухны не знайшла.
4. Ужо ж мая галовонька ў вяночку,
Няма ж маёй да матухны ў радочку.



1. Оступіса, уся радзіна, бо я йду,
Просцеліце кожух белы, я й сяду.


1. Да ступіла Маруська на новы парог,
Ды махнула гусцінкай сабе напярод.
2. Оступіцес, дзевочкі-подружкі,
Бо я ўпаду свайму татку пад ножкі.
3. Ў майго таткі ножачка бяленька,
Штоб для мяне долечка дабрэнька.


1. — Ці не будеш, Марусечка, жалкаваці,
Як мы будзем па вулічкі паходжаці?
2. — Ой, не буду, дзевачкі, не буду,
Як выйду я за Іваньку, ўсё забуду.


1. Було, було лето, цяпера зіма,
Посеяла чорнабрыўцы ды цвету няма.
2. Расціце, чорнабрыўцы, расцвітайце,
Да не йдзіце, дзеўкі, замуж — гуляйце.
3. Сталі мае чорнабрыўцы расцвітаці,
Сталі маю русу косу расплетаці.
4. — Шусці-пусці мяне, маці, на круту гару,
То я собе чорнабрыўцай вяночак заўю.
5. — Нашто табе, маё дзіця, чорнабрыўцаў цвет,
Ужо ж табе, мая родна, завязалі свет.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.04.2025 06:45:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.