::
Ходзіць-походзіць месяц по небу / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ходзіць-походзіць месяц по небу
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Шчадроўка

Поўны тэкст
1.
Ходзіць-походзіць месяц по небу,
Шчодры вечор, месяц по небу,
Шчодры вечор, святы Васіллё!

2.
Клічэ-поклічэ зору з собою:
— Ой, зору, зору, ходзі зо мною,
Ходзі зо мною, дзе господзь жыве.

3.
А господзь жыве ў пана Міхася,
Ў пана Міхася ў каморцы сядзіць,
Ў каморцы сядзіць, чырвонцы лічыць.

4.
Ці не дасць ён нам хоць па адненькому,
Хоць па адненькому, па маленькому.

1.
На сінім моры свечачка гарыць,
Шчодры вечор, свечачка гарыць,
Шчодры вечор, святы Васіллё!

2.
З тое свечачкі скарынка ўпала,
З тое скарынкі цэркоўка стала.

3.
А ў той цэркоўцы тры сталы стаяць,
А на тых сталах тры кубкі стаяць.

4.
Первы кубічак — святое Рождзество,
Другі кубічак — новы годзічак,
Трэці кубічак — свято хрышчэнне.

5.
Бацька сварыўса, каб не барыўся,
Маці казала, каб далі сала.

6.
Рэшата аўса, наверх каўбаса,
Сала паласа — песенька уся.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 19:46:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.