Вокладка

Анатацыя

Белы, чырвоны, чорны. 100% хэнд-мэйд па старадаўніх тэхналогіях. Непаўторнае хараство і багацце беларускай культуры. Знаёмцеся: каталог традыцыйнага адзення Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў па рэгіёнах. Строі, у якіх у мінулым красавалі беларускі, не адзін год збіралі, аднаўлялі і рэканструявалі паводле старых фотаздымкаў нашы сучаснікі — спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая зараз жыве ў Сіэтле (ЗША) і яе паплечніцы з фальклорнага гурта VOLYA.

У каталогу прадстаўленая адна з найбуйнейшых прыватных калекцый беларускага народнага строю, сабраная па-за межамі краіны. 16 поўных камплектаў з 79 прадметаў жаночага адзення і аксэсуараў ад 1880-х да 1940-х гг, якія дагэтуль нідзе не выстаўляліся. Дызайн і аздабленне ўбораў адлюстроўваюць адметнасці пяці з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

За кожным прадметам свая гісторыя, спалучэнне шчаслівага выпадку, звычайнага цуду і імпэту людзей, улюбёных у беларускую народную культуру. Калекцыя пачалася больш як 10 гадоў таму з няглюбскае кашулі, якую Воля Дземка знайшла на еВау як «русское платье». (Для даведкі: неглюбскія тэкстыльныя традыцыі ўваходзяць у дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі). Калісьці гэтую кашулю саткала і расшыла для свайго вяселля сялянка з Веткаўскага раёна Гомельшчыны. Сёння ж гэты строй — частка важнай працы па захаванні традыцыйнай беларускай культуры.

Гурт VOLYA, які з 2009 года знаёміць слухачоў у ЗША з аўтэнтычнымі беларускімі песнямі, (дарэчы, многія з іх сягаюць каранямі ў дахрысціянскія ці сярэднявечныя часы), таксама займаецца і аднаўленнем аўтэнтычных беларускіх строяў. З гэтай мэтай была створаная нават асобная недзяржаўная ўстанова — «Цэнтр па вывучэнні, зборы і аднаўленні матэрыяльнай і нематэрыяльнай беларускай культуры». Некаторыя ўборы спявачкі атрымалі ў спадчыну ад сваякоў, іншыя набылі на міжнародных аўкцыёнах кшталту еВау і Etsy. Колькі строяў падарылі дзяўчатам героі дакументальнага фільма аб знікаючых культурных традыцыях «Песні старой Еўропы — старадаўнія беларускія песні», матэрыл для якога збіраўся ў 2011 годзе ў этнаграфічных экспедыцыях па Гомельшчыне і Берасцейшчыне.

На 50 старонках — не проста традыцыйныя жаночыя ўборы і іх рэгіянальныя адметнасці. Тут ажывае гісторыя краіны, прашытая сімваламі на кашулях, хустках і фартухах, напоўненая ўрачыстым настроем, прасякнутая цеплыней умелых рук беларускіх майстрых.

Карта

Звязаныя лакацыі

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.09.2024 14:47:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.