Апісанне

Удзельнікі:

Прыбалавец Галіна (1934), Прыходзька Кацярына (1936), Акуліч Надзея (1936), Венгура Анастасія (1937), Грудніцкая Марыя (1946), Дарашэвіч Анастасія (1948), Чэрнушэвіч Валянціна (1941), Рагавая Марыя (1948), Дрынеўская Надзея (1949), Прыбалавец Тамарыа (1950), Дрынеўская Ганна (1951), Маліноўская Галіна (1957), Карась Марыя (1958).

У 1968 годзе пры Тонежскім сельскім клубе быў створаны ансамбль народнай песні, які перарос у хор з колькасцю ў 40 чалавек. У 1984 годзе хору было нададзена ганаровае найменне "народны”. У 2006 годзе хор быў рэарганізаваны ў народны фальклорны калектыў "Таняжанка”, які з’яўляецца творчым спадкаемцам легендарнага калектыву.

У рэпертуары гурта песні каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, якія выконваюцца ў архаічнай традыцыі унісонна-гетэрафоннга спеву, а таксама пазаабрадавыя розных гістарычных перыядаў.

Народны фальклорны калектыў "Таняжанка” з’яўляецца пастаянным удзельнікам імпрэз абласнога, міжрэгіянальнага і міжнароднага значэння, прыведзены толькі некаторыя з апошніх:

  • Міжнародны фестываль "Najstarsze Pieśni Europy” (Люблін, Польшча).
  • Міжнародны фестываль фальклорнага мастацтва "Майскія асамблеі”, Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных (Масква, Расія).
  • Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Покліч Палесся” (а/г Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць).
  • Рэспубліканскае свята "Бульбаш” (гарналыжны цэнтр "Сілічы”).
  • Рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва "Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных” на прызы народнага артыста Рэспублікі Беларусь М.П. Дрынеўскага.
  • Фестываль этнамузычных культур падчас XХІІ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2013).

Пры ўдзеле народнага фальклорнага калектыву "Таняжанка” зняты фільм "Абрад "Чырачка”, або "Як у Тонежы вясну гукалі” (рэжысёр Марыя Курачова), студыя "Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм” (2014).

Гурт з'яўляецца захавальнікам эл-ту НКС "Абрад гукання вясны "Чырачка".

“Таняжанка” мае дзіцячы гурт-спадарожнік, які ўдзельнічае ва ўсіх святах і абрадах.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.07.2026 00:57:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.