::
Журбо моя, журлівая / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Журбо моя, журлівая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Зімой, за кудзеляй”

Поўны тэкст
1. Журбо моя,
Журбо моя,
Журлівая.
2. Ты ж мяне, журбо,
Да і зжурыла,
Ты ж мяне, журбо,
3 ног поваліла.*
3. Я ж тобе, журбо!
Да й не покорус,
Пойду ў корчомку,
Горэлкі напʼюс.
4. Вуп'ю кватэрку,
Вуп'ю другую,
Ці не прызабуду
Журбоньку злую.
5. Ой, поеду ж я
У Кіеў-городок,
У Кіеў-городок
Да на ярмолок.
6. Да куплю ж коробель
За сто двадцаць рублей,
За сто двадцаць рублей
Із полціною.
7. За сто двадцаць рублей
Із полціною,
Посаджу ж я жану
Із дзяціною.
8. Да одпраўлю яе
Я од берэжка,
Да не дам жэ ей
Я вяселечка.
9. Вода раўлець,
А корабль плывець,
Мілая сядзіць,
Як свеча горыць.
10. Мілая сядзіць,
Як свеча горыць,
А дзяціночка,
Як зорыночка.
11. — Ой, вярніс, вярніс,
Моя мілая,
А не вернешса,
То озірніса.
12. — Я ж не вернуса,
Не озірнуса.
Да нашто ж называў
Подолянкою.
13. Да нашто ж называў
Подолянкою,
Да нашто ж называў
Не хозяйкою.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.04.2025 14:44:47

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.