::
Ліхая свякроўка, сварлівая / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ліхая свякроўка, сварлівая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Ліхая свякроўка, сварлівая, (2)
Сварыла нявехну як дзень, так ноч. *
2. Сварыла нявехну як дзень, так ноч, (2)
Выпраўляла ў поле лянок палоць.
3. Як даполеш, дамоў прыдзеш, (2)
А не даполеш начаваць будзеш.
4. Ты ж там будеш начаваці, (2)
Да ўсяго лянку даполіваці.
5. Ты ж там будеш начаваці, (2)
Да ў чыстым полі рабінкаю.
6. Як іціме мой сынок з войска, (2)
На ту рабінку позіраць будзе.
7. На ту рабінку позіраць будзе, (2)
Як дамоў прыдзе, хваліцца будзе:
8. — Што й то, мамка, за рабіночка, (2)
Што ўвесь свет сышоў, нідзе не бачыў.
9. — Ой бяры, сынок, сякерачку, (2)
Да ідзі зрубай рабіночку.
10. Як раз цюкнуў, то кроў пашла, (2)
А другі цюкнуў прамовіла:
11. - Не рубай мяне, рабіночку, (2)
Бо гэта ж я, твая мілая.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.