::
Адпраўлала маці сыночка служыці / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Адпраўлала маці сыночка служыці
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Адпраўляла ж маці сыночка служыці,
Молоду невехну ў поле лёну браці *. (2)
2. Молоду невехну ў поле лёну браці:
— Не дабярэш лёну, то не йдзі дадому. (2)
3. Брала яна, брала, ўсяго не дабрала,
У цёмнаму лесе да й заначавала. (2)
4. У цёмнаму лесе да й заначавала,
У чыстаму поле таполею стала. (2)
5. Ох, прышоў сыночак, прышоў жа дадому,
Пакланіўса мацеры ў белыя ногі. (2)
6. — Мамка ж моя, мамка, што й за дзіво стала
Што й на нашым полі выросла таполя. (2)
7. Вецёр не колыше, яна ж шатаецца,
Соўнейко не грэе, яна качаецца. (2)
8. — Ох, бяры, сыночку, вострую сякеру,
Да зрубай, сыночку, ў поле таполінку. (2)
9. Ой, рубнуў разочак, аж белое цело,
Ой, рубнуў другі раз, аж кроў поліласа. (2)
10. Ой, рубнуў другі раз, аж кроў поліласа,
Ой, рубнуў жа трэці, то отозваласа. (2)
11. — Ох, не рубай, мілы, бо я твоя міла,
Твоя родна маці гэта ж наробіла. (2)
12. Твоя ж родна маці гэта наробіла,
Нас з тобой, міленькі, навек разлучыла. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.