::
Да було ў мацер[ы] дзевяць сыноў / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да було ў мацер[ы] дзевяць сыноў
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"Як дзіця прыспеўваюць за калыскай”

Поўны тэкст
1. Да було у мацер[ы] дзевяць сыноў,
Да дзевяць сыноў, дзесята дочка.
2. Сынкі параслі да ў разбой пайшлі,
Дочэчка ўзрасла да замуж пайшла.
3. Дочэчка ўзрасла да замуж пайшла,
Да замуж пайшла да за крамара.
4. Ой, жыла годзік, да й жыла другі,
На трэці годзік да й саскучыла.
5. На трэці годзік да й саскучыла,
Да й да матухны ды й поехала.
6. Ой, едуць поле, ой, едуць другэ,
На трецім полі да трэба ж стаці.
7. На трецім полі да трэба стаці,
Да трэба стаці да й начаваці.
8. Ой, крамарычак да й агонь кладзе,
А Марусечка да й дровы носіць.
9. — Ой, крамарыку, што-то лес шуміць,
- Ой, Марусечка, то ж арол ляціць.
10. — Ой, крамарыку, не арол ляціць,
Ой, крамарыку, то ж разбой бяжыць.
11. - Ой, разбойнічкі, мае брацейкі,
Вы ж бярыце грошы не лічыўшы.
12. Вы бярыце грошы не лічыўшы,
Вы пусціце ж нас да й не мучаўшы
13. - Мы возьмем грошы да й палічымо,
Мы не пусцім вас, да й замучымо.
14. - Ой, разбойнічкі, мае брацейкі,
Вы брыце сукно да й не мераўшы,
15. Вы бярыце сукно не мераўшы,
Вы пусціце ж нас не рэзаўшы.
16. — Мы сукно возьмем — памерымо,
Вас не пусцім — зарэжымо.
17. Ой, крамарыка да й зарэзалі,
А Марусечку з сабой узялі.
18. Ой, едуць поле, ой, едуць другэ,
На трэцім полі да трэба ж стаці,
19. На трэцім полі да трэба ж стаці,
Да трэба ж стаці да й начаваці.
20. А разбойнічкам у карты іграці,
А Марусечцы да пасцель слаці.
21. Ой, Марусечка пасцель сцеле,
Ой, пасцель сцеле да й важко дыша.
22. Ой, пасцель сцеле да й важко дыша,
Да й важко дыша, да й сільно плача.
23. Ой, старшы ж браток путаецца:
-Ой, чаго, дзеўка, так важко дышэш?
24. Ой, чаго, дзеўка, так важко дышэш,
Так важко дышэш, так сільно плачэш?
25. Ой, меншы браток путаецца:
-Ой, скуль ты, дзеўка, скуль ты родам?
26. -Ох, і родам я з Чарнігава.
-А чыя ж ты, дзеўка - Сяргеева.
27. -Ох, і браточкі, што ж наробілі,
Мы сваю сястру заўдовілі.
28. Ой, ідзі ж, сястра, гукаючы,
Да сабе пары да й шукаючы.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 15:48:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.