::
Го-го-го, каза / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Го-го-го, каза
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як на коляды водзяць казу”

Поўны тэкст
1.
Го-го-го, коза,
Го-го-го, сіва,
Дзе ж ты, козонька,
Дзе ж ты бывала?
— Я ў бору, бору
Ягодкі брала.

2.
Як прыбег ваўчок,
Ўхапіў козоньку,
А ваўчанята
За казенята.

3.
— Як ты, козонька,
Як ты крычала?
— Так я крычала:
Ме-ге-ге-ге-ге!

4.
— Як ты, козонька,
Як ты ўцякала?
— Так я ўцякала:
Туп-туп-туп-туп-туп.

5.
Го-го-го, коза,
Го-го-го, сіва,
Не хадзі, коза,
Пуд тэе сяльцо.

6.
Пуд тэем сяльцом
Чатыры стральцы
Шахаваліся,
Рахаваліся.

7.
Радзяцца іці
Козоньку ўбіці,
Козоньку ўбіці,
Шкуру аблуціці,
Сапагі пашыці
Да шчэ й знасіці.

8.
Ты, стара козіщчэ,
Стань да расходзіса,
Стань да расходзіса,
Развесяліса.

9.
Старшаму хазяіну
Ў ногі поклоніса,
Шчэ й гаспадыне,
Штоб добра дарылі.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.03.2025 03:14:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.