::
Пакапаю гору высокаю / песня, тэкст,ноты — в. Тонеж, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Пакапаю гору высокаю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Бяседная, хрэсьбінная”

Поўны тэкст
1. Пакапаю гору высокаю,
Да пасею хмелю зялёнага. * (2)
2. Ой, пасею хмелю зялёнага
Да й навару мёду салодкага. (2)
3. Да й навару меду салодкага,
Да пазаву гасцей далёкіх я. (2)
4. По багату сестру тройку пашлю,
А той беднай сестрэ я так скажу. (2)
5. Багатую сестру кучары вязуць,
А бедную сестру пяшком вядуць. (2)
6. Багатая сестра за сталамі,
А бедная сестра за дзвярамі. (2)
7. Багатая сестра мёд, віно пʼе,
А бедная сестра горкі слёзы лье. (2)
8. — Ох, як ідзе братка да каморы:
Аступіса, сестра, ды з дарогі. (2)
9. — Ці я ў цябе, братко, не родзіна,
Што я ў цябе стою за дзвярыма. (2)
10. - Коб ты, сестра, прышла ў жупані,
Була б пры родзіне, як пані. (2)
11. А то прышла сестра ў казачыні,
Наробіла сраму ўсей родзіні. (2)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.