Вокладка

Дзе паслухаць

Апісанне

Гэтая складанка нарадзілася з пяшчоты да жанчын, якія і сёння жывуць у вёсцы Цяхцін, што ў Бялыніцкім раёне. Мы пазнаёміліся ў 2011 годзе. Тады, робячы запісы на просценькі дыктафон, я мала цяміла ў традыцыйным спеве, запісвала, бо раней такога не чула і разумела рэдкасць моманту. Мы правялі разам некалькі гадзін, было весела і ўтульна, бы ў кампаніі старых сяброў. Гэтыя людзі ўмеюць быць добрымі і шчырымі. Адчуваюць прыгожае і шануюць былое. Пераствараюць яго праўдзіва, дзеля радасці і нейкага агульнага парадку ў свеце.

У Цяхціне спявалі здаўна, а напрыканцы 80-х утварыўся вялікі спеўны гурт. Туды ўвайшлі жанчыны розных гадоў і прафесій, спявалі сваё, перанятае ад старэйшых сваякоў і аднавяскоўцаў. Сёння гурта няма. Але песні засталіся.

Асабліва хочацца расказаць пра Ефрасінню Максімаўну Буймістраву.

Маленькая жанчына, па-вулічнаму проста “Прося”, пражыла складанае жыццё: пасляваенная галеча, немагчымасць хадзіць у школу, бо “няма ў чым”, мары з’ехаць на цаліну. Потым было замужжа і чацвёра дзяцей. Ёй і сёння вельмі няпроста. Магчыма, спеў робіць гэтае быццё трошку больш радасным.

Ефрасіння Максімаўна спявае з дзяцінства, «што дзе чула – то і цягнула». За 9 год нашага знаёмства ад яе запісана больш за 150 песень: каляндарныя і сямейна-абрадавыя, бяседныя, рамансы, балады, прыпеўкі. Песні на любы выпадак жыцця і настрой.

У гэтай складанцы — тое, што падалося найбольш цікавым. Хацелася пазнаёміць слухачоў з рознымі жанрамі, напевамі і сюжэтамі адной вёскі. Тут знакамітая балада пра Цмока, рэдкі сюжэт лірніцкай песні пра святога Ляксея, цудоўныя ўзоры велічальных калядак, вясёлыя масленічныя «брахліўкі».

Спявалі: Ефрасіння Максімаўна Буймістрава, Тамара Мікалаеўна Хрушчова, Зінаіда Тарасаўна Цумарава, Галіна Цумарава.

Запісвалі: Марыя Варахоб, Алена Цумарава, Алесь Варахоб, Кастусь Канцавы, Ганна Сілівончык, Вольга Сямашка.

Запісы рабіліся ў розны час, у розных умовах, на розную тэхніку. Таму прадстаўленыя трэкі так розняцца па якасці. Даруйце за недасканаласці гуку.

Жанры песень, прывязанасць да свята ці падзеі, пазначаныя са слоў спявачак.

Прыемнага праслухоўвання!

Марыя Варахоб


Электроннае выданне падрыхтавана РМГА „Студэнцкае этнаграфічнае таварыства“.

Падрыхтоўка аўдыётрэкаў — Марыя Варахоб, тэксты песень — Марыя Варахоб, Аляксей Крукоўскі, вокладка — Яўген Барышнікаў.

Трэкліст

  1. Пра Спевы
  2. Разлілася вадзіца (веснавая)
  3. Як пайду я па ваду (масленічная)
  4. Я, я ў цябе адна (веснавая)
  5. Пайшоў чарнец па ваду (масленічная)
  6. Ой жылі людзі німаверныя (паставая)
  7. Ішоў міленькі лужочкам, а я млода беражком (веснавы карагод)
  8. Была ў бабкі курка-рабушка (велікодная)
  9. Наварыў вірабей піва (мікольская, піўная)
  10. Як была я молада, тады мяне муж любіў (мікольская, піўная)
  11. Як паехаў Іван а на войну, на вайну (карагод)
  12. Купала на Йвана, на вуліцы гоман-гоман (купальская)
  13. Ой, Дунай, мой Дунай, Дунай ціхінькі (мікольская, піўная)
  14. А гула пчолка гула (жніўная)
  15. Мамачка мая, баліць галава (лесавая, ягадная)
  16. Праду я, праду, спацячкі хачу (бяседная)
  17. Асвяціў месіц і зямлю й ваду (калядная)
  18. Жыў сабе чалавек Ахміёну (паставая, святая)
  19. Пашла каліда калядуючы (калядная)
  20. Ой па вуліцы сівы конь бяжыць (калядная)
  21. Ай была ў мяне ні маць – мачыха (паставая)
  22. Ай у заечкі а тры тропачкі (калядная)
  23. Ня думай, Ганначка, ня думай(вясельная)
  24. Ай, белая бярозачка ваду замуціла (бяседная)
  25. Дайце вы, дзевычкі, помачы (вясельная)
  26. Па саду галубок палятая (радзінная)
  27. Люлі, люлі, пашлі каты ў дулі (калыханка)
  28. Як табе, зорачка (вясельная)
  29. А ні кукуй, а зязюлячка, рана (бяседная)
  30. Горкая рэдзька ў гародзе (вясельная)

Трэкі1, 3, 5, 6, 8–11, 13–22, 24–28, 30 -Буймістрава Ефрасіння Максімаўна (1937)


Трэкі 2, 7, 12, 23, 29 запісаныя ад гурта ў складзе: Буймістрава Ефрасіння Максімаўна (1937),Цумарава Зінаіда Тарасаўна (1939), Хрушчова Тамара Мікалаеўна (1949), Галіна Цумарава (1958)

  1. Як табе, зорачка, як табе, зорачка / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  2. Як пайду я па ваду / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  3. Як паехаў Іван а на войну, на вайну / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  4. Як была я молада, тады мяне муж любіў / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  5. Я, я ў цябе адна / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  6. Разлілася вадзіца / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  7. Праду я, праду, спацячкі хачу / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  8. Пра спевы / гутарка/інтэрвію, аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  9. Пашла каліда калядуючы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  10. Пайшоў чарнец па ваду / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  11. Па саду галубок палятая / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  12. Ой, Дунай, мой Дунай, Дунай ціхінькі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  13. Ой па вуліцы сівы конь бяжыць / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  14. Ой жылі людзі німаверныя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  15. Ня думай, Ганначка, ня думай / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  16. Наварыў вірабей піва / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  17. Мамачка мая, баліць галава / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  18. Люлі, люлі, пашлі каты ў дулі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  19. Купала на Йвана / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  20. Жыў сабе чалавек Ахміёну / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  21. Дайце вы, дзевычкі, помачы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  22. Горкая рэдзька ў гародзе / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  23. Была ў бабкі курка-рабушка / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  24. Асвяціў месіц і зямлю й ваду / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  25. Ай, белая бярозачка ваду замуціла / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  26. Ай у заечкі а тры тропачкі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  27. Ай была ў мяне, а была ў мяне, ні маць – мачыха / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  28. А ні кукуй, а зязюлячка, рана / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  29. А гула пчолка гула / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
  30. Ішоў міленькі лужочкам, а я млода беражком / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 14.12.2024 17:51:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.