::
Ай у заечкі а тры тропачкі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай у заечкі а тры тропачкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
2:16
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ай у заечкі а тры тропачкі,
Люлі, люлі, а тры тропачкі.
Первая трапа й у авёс пашла,
Люлі, люлі, у авёс пашла.
Другая трапа й у чыста поля,
Люлі, люлі, й у чыста поля.
Трэццяя трапа на Дунай пашла,
Люлі, люлі, на Дунай пашла.
Ув авёс пашла, каб наесціся,
Люлі-люлі, каб наесціся.
У чыста поля - нагуляціся,
Люлі, люлі, нагуляціся.
На Дунай пашла, каб напіціся,
Люлі, люлі, каб напіціся.
Ай у Іванькі а тры думачкі,
Люлі, люлі, а тры думачкі.
Первая дума – каралю служыць,
Люлі, люлі, каралю служыць.
Другая дума - татку наравіць,
Люлі, люлі, татку наравіць.
Трэцяя дума - як жаніціся,
Люлі, люлі, як жаніціся.
Каралю служыць – адслужон буду,
Люлі, люлі, адслужон буду.
Татку наравіць – нараўлён буду,
Люлі, люлі, нараўлён буду.
Ажаніціся – ажанён буду,
Люлі, люлі, ажанён буду.


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.12.2024 16:53:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.