Люлі, люлі, пашлі каты ў дулі
А ну люлі-люляшы, прапіў бацька лемяшы
Матка на нарогу прапіла й дзяругу
А ну люлі-люлі
А ну люлі-люлі, малыя дзятулі
Пашоў коцік рэпку рваць
Сказаў [Іваньку] крэпка спаць
А ты, коцік, ні гурчы
А ты, хлопчык, спі, маўчы
Пайшоў коцік пад масток
Улавіў рыбку за хвасток
Ці самому з“есці
Ці дзяцёнку несці
Я й сам разок укушу
І дзяцёнку панясу
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.