Апісанне

Сэрыя засанаваная з мэтай прапанаваць трымальнікам прыватных архіваў і калекцый просты механізм публікацыі запісаў аўтэнтычнага выканання фальклору (песні, найгрышы, фальклорная проза).

Падрхтоўка рэліза складаецца з наступных этапаў:

  • алічбоўка касет і старых стужак, пры патрэбе
  • адбор вартых публікацыі матэрыялаў
  • апрацоўка аўдыё да выдання (ачыстка шумоў, нармалізацыя, эквалізацыя)
  • падрыхтоўка анатацыі (самастойна ці з удзелам запрошаных экспертаў)
  • афармленне тыповай сэрыйнай вокладкі
  • набор тэкстаў песен

Трымальнікам прыватных архіваў прапануюцца наступныя опцыі публікацыі:

  • электроннае выданне рэліза на партале Ethno.by (бясплатна)
  • загрузка электроннага рэліза на міжнародныя пляцоўкі: iTunes, GooglePlay, Яндэкс.Музыка і г.д. (бясплатна)
  • выданне CD (фінансавыя ўмовы абмяркоўваюцца асобна, магчыма дапамога ў пошуку спонсараў ці ў запуску краўдфандынгавай кампаніі пад рэліз)

Калі вы маеце запісы аўтэнтычнага выканання фальклору і хацелі б іх апублікаваць, калі ласка, дашліце на адрас bfa@ethno.by апісанне матэрыялаў, іх наяўнага стану, час і месца запісу, збіральнікаў. Па магчымасці, далучыце аўдыё-прыклады, каб можна было ацаніць якасць.



Катэгорыя

музычная сэрыя

Краіны

  1. Чэшэ, чэшэ козак кудры, а дзяўчына косу / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  2. По ўсём свету нова-новіна / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  3. Патро, да й Патро з Яном страчаюцца / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  4. Ой, хто кажэ шчо мой муж добры / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  5. Ой, попе, попе, бацько наш / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  6. Ой там, там на горэ дробны дожджык ідзе / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  7. Ой пора, да вжэ ж пора до дому / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  8. Ой пойду я под ліпоньку, ой пойду я / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  9. Ой пойду я гукаючы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  10. Ой ляцела золь-золянька цяраз круту гору / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  11. Ой за сеньмі, за сенячкамі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  12. Ой дожджык ідзе, до дубчыка ліпне / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  13. Ой дай Божэ цёплае лето / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  14. Ні болела голова, а я прытаіласа / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  15. Лю-лі, лю-лі, лю-лі спаць, а я буду колыхаць / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  16. Косец, на болоце косец косіць / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  17. Каліна-маліна, чырвона ягода / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  18. Зіма вэсну запытала, ці ты Юр’е не встрачала? / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  19. Жніце, жніце, жыто ня пожата / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  20. Ехало Купайло на коне / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  21. Дзякуй ж богу, што з родом зышласа / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  22. Дзе мы ходзілі, дзе й ні ходзілі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  23. Да цяпэр Купайло, заўтра Ян / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  24. Да пойдзеш Манёчка ў чужые людзі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  25. Восень мая цяжкая / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  26. Із-пыд дуба, дубочка ж, выходзіла ўдова / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
  27. [Ой борэм] борэм, да боровіною / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 04:57:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.