::
По ўсём свету нова-новіна / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
По ўсём свету нова-новіна
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
По ўсём свету нова-новіна,
Дзева Марыя сына родзіла,
У яслі положыла,
Сеном прытрусіла,
Господнёго сына. *

Дзева Марыя бога просіла,
Што б ёна свойго сына спавіла,
Ты, нябесны цару,
Прышлі ко мне дары,
Молодому госпадару.

Ангалы з неба прышлі на землю,
Дзеве Марыі дары прыняслі,
Тры свячы восковы,
Тры рызы шоўковы,
Да Івусовы Хрыстовы.

Звезда сеяла з неба на землю,
Анголы прышлі к дзеве Марыі,
Поюць бож’і песні,
Господняй нявесты,
Радосці прыняслі.

* апошнія тры радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 06:10:58

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.