::
Із-пыд дуба, дубочка ж, выходзіла ўдова / песня, тэкст,аўдыё — аг. Хатынічы, Ганцавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Із-пыд дуба, дубочка ж, выходзіла ўдова
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Із-пыд дуба, дубочка ж, выходзіла ж (й)удова,
Ой, да выходзіла (й)удова.
Выходзіла ж (й)удова, да выносіла два сына,
Ой, да выносіла два сына ж.
Два сына, Іванюшу ж Васіля,
Ой, да Іванюшу ж, Васіля.
Васіля, дай просіла ж карабля,
Ой, да і просіла ж карабля ж.
Ой, ты караб-карабэль, да погодуй моіх дзяцей,
Ой, да погодуй моіх дзяцей.
Погодуй моіх дзяцей да до сямнадцаці ж ляцей,
Ой, да до сямнадцаці ляцей.
На сямнадцатом году вышла ўдова ж по воду,
Ой, да вышла ўдова по воду.
Стала ўдова воду браць - стаў карабаль выплываць,
Ой, да стаў карабаль выплываць.
Выплываць, стало два сына ўставаць,
Ой, да стало два ж сына ўставаць.
Одзін кудры завіваў, а другой удову ж пытаў,
Ой, да а другой удову ж пытаў.
Ой, ты ўдова ж (й)удова, ці ты ж пойдзеш за меня?
Ой, да ці ты пойдзеш за меня ж.
За дного сама пойду, за другого доч даю,
Ой, да за другого доч даю ж.
Ой, ты ўдова ж (й)удова, твоя ж дурна голова,
Ой, да твоя й дурна голова ж.
Маць за сына ні пойдзёт, а брат сястру ж не возьмёць,
Ой, да брат сястру ж не возьмёць.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 11:33:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.