Аўдыётэка → Аўдыё выданне:
Песні Вілейшчыны ў запісах 2004-2005 гг. Архіў Зінаіды Крупскай
Вокладка
Апісанне
У апублікаваную складанку ўвайшлі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні, а таксама інструментальная музыка, запісаныя падчас экспедыцый фалькларысткай Зінаідай Васільеўнай Губаравай-Крупскай.
Цягам 2004-2005 г.г. З. В. Губарава-Крупская (разам з А.А. Сыракваш-Губаравай) здзяйсняе некалькі экспедыцыйных выправаў на захад і паўночны захад раёна – у в. Заазер'е, Талуць, Любоўшы і Нарач.
Зінаіда Васільеўна Губарава-Крупская (1955 г.н.) – этнахарэограф і этнапедагог з Вілейскага раёна Мінскай вобласці, вядомая збіральніца мясцовага фальклору. Зінаіда Васільеўна паходзіць з вясковага асяроддзя (в. Мацькаўцы) і ўжо з падлеткавага ўзросту пераймае ад носьбітаў традыцыйныя формы фальклору Вілейшчыны, як музыка і танцорка. Задума адмысловага фіксавання спеўнай спадчыны рэгіёна паўстае ў яе пад час працы з дзецьмі, у этна-класах вілейскай гімназіі № 2.
Падбор матэрыялу – Ганна Сілівончык.
Апрацоўка аўдыя – Сяргей Макарэвіч.
Каардынатар праекта – Аляксей Крукоўскі.
Трэкліст
- А лугам, лугам рэчачка (вясновая) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., Вера Ўладзіміраўна Жыхар, 1938 г.н., Вера Антонаўна Кудзін, 1940 г.н., в. Заазер’е
- А над ракою каліна (вясновая) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., Вера Ўладзіміраўна Жыхар, 1938 г.н., Вера Антонаўна Кудзін, 1940 г.н., в. Заазер’е
- Ой вы белые лебядзе (вясновая) — Фядосся Сцяпанаўна Гвінцэвіч, 1924 г.н. в. Нарач
- А баравая зязюля (вясновая) — Фядосся Сцяпанаўна Гвінцэвіч, 1924 г.н. в. Нарач
- Ай баравая цяцера (вясновая) — Леаніда Іванаўна Занкавіч , 1926 г.н., Марыя Міхайлаўна Занкавіч, 1928 г.н., Ларыса Арсеньеўна Шорац , 1931 г.н. в. Любоўшы
- Кукуй, зязюлька, не ўнікай (вясновая) — Вера Іванаўна Сялюн, 1919 г.н., в. Талуць
- Сяньня Купальля, заўтра Ян (купальская) — Вера Іванаўна Сялюн, 1919 г.н., в. Талуць
- І чаго сялязень (купальская) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Божа мой, чый гэта лянок (пятроўская) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., Вера Ўладзіміраўна Жыхар, 1938 г.н., Вера Антонаўна Кудзін, 1940 г.н., в. Заазер’е
- Божа мой, чабор, чабор (пятроўская) — Фядосся Сцяпанаўна Гвінцэвіч, 1924 г.н. в. Нарач
- Божа мой, на санажаці (пятроўская) — Фядосся Сцяпанаўна Гвінцэвіч, 1924 г.н. в. Нарач
- А ў лузе касец косіць (жніво) — Леаніда Іванаўна Занкавіч , 1926 г.н., Марыя Міхайлаўна Занкавіч, 1928 г.н., Ларыса Арсеньеўна Шорац , 1931 г.н., Мікалай Арсеньевіч Послед, 1936 г.н., в. Любоўшы
- А соўняка, соўняйка (на касьбу) — Фядосся Сцяпанаўна Гвінцэвіч, 1924 г.н., в. Нарач
- Зазвінела пчолачка (жніво) — Леаніда Іванаўна Занкавіч , 1926 г.н., Марыя Міхайлаўна Занкавіч, 1928 г.н., Ларыса Арсеньеўна Шорац , 1931 г.н., Мікалай Арсеньевіч Послед, 1936 г.н., в. Любоўшы
- А зялён наш бор, зялён — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Сеяла дзеўка долю (жніво) — Вера Іванаўна Сялюн, 1919 г.н., в. Талуць
- На сінім Дунаі (жніво) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Бярозка з лістком (восень) — Леаніда Феліксаўна Мінкевіч, 1942 г.н., в. Нарач.
- Да хто, да хто цёмнай ночанькі не даспаў (вяселле сіраце) — Фядосся Сцяпанаўна Гвінцэвіч, 1924 г.н., в. Нарач
- А борам, борам, пад барком (вяселле) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Выйдзі, мамачка, на ганачак (вяселле) — Фядосся Сцяпанаўна Гвінцэвіч, 1924 г.н., Леаніда Феліксаўна Мінкевіч, 1942 г.н., в. Нарач
- А наехала семсот казакаў (вяселле) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Ой ты рэчачка (вяселле) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Карыся, Верачка, карыся (вяселле) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Прывязлі маладую (вяселле) — Вера Іванаўна Сялюн, 1919 г.н., в. Талуць
- Паедзем дамоў, паедзем (вяселле) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- І цёмна ноч была (бяседная) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Полька — грае на гармоніку Міхаіл Іванавіч Сялюн, 1931 г.н., в. Заазер’е
- Найгрышы — грае на гармоніку Міхаіл Іванавіч Сялюн, 1931 г.н., в. Заазер’е
- І кум ня п’ець (хрэсьбіны) — Марыя Іванаўна Касяк, 1918 г.н., в. Заазер’е
- Вальс — грае на гармоніку Міхаіл Іванавіч Сялюн, 1931 г.н., в. Заазер’е
Звязаныя лакацыі
- в. Заазер’е [Завозеры], Вілейскі раён (Любанский c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- аг. Нарач [Нароча], Вілейскі раён (Нарочанский c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- в. Талуць, Вілейскі раён (Любанский c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- в. Любоўшы, Вілейскі раён (Любанский c/c), Мінская вобласць, Беларусь
- Вілейскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Мінская вобласць, Беларусь
- Беларусь
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.