::
А лугам, лугам рэчачка (вясновая) / песня, тэкст,аўдыё — в. Заазер’е, Вілейскі раён
Загаловак / інцыпіт
А лугам, лугам рэчачка (вясновая)
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
1:32
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

А лугам, лугам рэчачка,
А лугам, лугам рэчачка.
Каля рэчачкі сцежачка,
Каля рэчачкі сцежачка.
А там Ганначка хадзіла,
А там Ганначка хадзіла.
Белае белле бяліла,
Белае белле бяліла.
Белае белле бяліся,
Белае белле бяліся.
Маё гулянне вярніся,
Маё гулянне вярніся.
Белае белле ня беле,
Белае белле ня беле.
Маё гулянне ня вернеш,
Маё гулянне ня вернеш.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.09.2024 03:37:38

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.