Ой, вы белые лебедзі,
А ці бывалі на вадзе?
А ці бывалі на вадзе,
А ці відалі лябёдку?
Лябёдка ў трыснёг паплыла,
За ей вадзіца шумячы.
За ёй вадзіца шумячы,
Зялёны явар ломячы.
А маладзенькі Колячка,
А ці бываў у цесцяткі?
Да ці бываў у цесцяткі,
Да ці відаў там Валячку?
Валечка пошла ў камору
За ёй музыкі граючы.
За ей музыкі граючы,
За ей дзевачкі пяючы.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.