Ой па вуліцы сівы конь бяжыць,
Люлі-люлі, сівы конь бяжыць.
Сівы конь бяжыць, аж зімля дрыжыць,
Люлі-люлі, аж зімля дрыжыць.
На ім шэрстачка паласкуіцца,
Люлі-люлі, паласкуіцца.
На ім грывачка растрасаецца,
Люлі-люлі, растрасаецца.
Молад Іванька уцішаецца,
Люлі-люлі, ўцішаецца.
Ай, уцеш, косю, ў даўгой дарозе,
Люлі-люлі, ў даўгой дарозе.
У даўгой дарозе перад цешчухнай,
Люлі-люлі, перад цешчухнай.
Перад цешчухнай, перад дзевачкай,
Люлі-люлі, перад дзевачкай.
Перад цешчухнай я стаяць буду,
Люлі-люлі, я стаяць буду.
Перад дзевачкай я плісаць буду,
Люлі-люлі, я плясаць буду.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.