Купала на Йвана,
На вуліцы гоман-гоман,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
А брат сястру за руку водзя.
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
За руку водзя загубіць хоча,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
Ай Йванечка мой братачка,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
Ні губі мяне ў сыботачку,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
Загубі мяне ў нядзелячку,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
Схарані мяне пры дарозе,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
Абсей мяне красачкамі,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
Будуць дзеўкі ў цэркву іці,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
У цэркву іці, краскі рваці,
Купала на Йвана.
Купала на Йвана,
Краскі рваці, мяне ўспамінаці,
Купала на Йвана.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.